18 снежня 2024, Серада, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Братэрства свабоды»: беларусы і ўкраінцы аб'ядналіся ва Уроцлаве

4
«Братэрства свабоды»: беларусы і ўкраінцы аб'ядналіся ва Уроцлаве

У польскім горадзе адбыўся музычна-спартовы фэст.

"Братэрства свабоды", якое прайшло 29 верасня, сабрала амаль 300 чалавек. Арганізатарамі фестывалю выступілі беларускія свабодныя спартоўцы, чэмпіён свету і Еўропы ў самба Сцяпан Папоў, Наталля Хацько, Сяргей Шабанаў, Аляксандра Канафальская і "Суполка Беларусаў Уроцлава".

З украінскага боку - Эдуард Гаспаран і Аліна Пархоменка.

«Братэрства свабоды» стартавала з валейбольнага турніру, у якім узялі ўдзел 16 каманд. Сярод гульцоў гэтых каманд было шмат вядомых беларускіх спартоўцаў: трохразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў у плаванні Аляксандра Герасіменя, чэмпіён свету і Еўропы ў самба Сцяпан Папоў, экс-генеральны мэнэджар нацыянальнай каманды ў хакеі Святаслаў Кісялёў, былы генеральны дырэктар БАТЭ Міхаіл Залеўскі, шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы ў самба і дзюдо Аляксандр Вахавяк, сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету ў кікбоксінгу Іван Ганін. За адну з каманд гуляў культавы беларускі рок-музыка Піт Паўлаў.

Сцяпан Папоў расказаў сайту Charter97.org, як з'явілася ідэя правесці гэты фэст:

«Пачалося ўсё месяц таму з таго, што мы, беларусы, разам з нашымі ўкраінскімі сябрамі надумалі правесці музычна-спартыўны фэст. Гэта была група з 15 чалавек. Было вельмі шмат працы, бо кожнага трэба зарэгістраваць, развязаць шмат арганізацыйных момантаў.

Мэта фэсту - аб'яднаць беларусаў, украінцаў і палякаў. Бо ёсць шмат людзей, якія спрабуюць нас пасварыць, кажучы, што "беларусы - як расейцы". Льецца шмат бруду. Калі пачынаеш размаўляць з людзьмі - прыходзіць усведамленне, што ў нашых народаў шмат агульнага. У нас адна мэта і адзін вораг, а Расея праз сваіх людзей спрабуе нас усіх пасварыць. Таму наш фэст стаў такім першым крокам, каб усіх аб'яднаць. Наша мэта - каб сталыя людзі з нашых трох народаў - беларускага, украінскага і польскага - разумелі, што толькі адзінства можа перамагчы дыктатуру і дапаможа будаваць агульную будучыню».

Призеры турнира по волейболу

Сцяпан Папоў адзначыў, што ў мерапрыемстве ўзяў удзел віцэ-консул Украіны ва Уроцлаве:

«Таксама на турніры ў валейболе было тры гульцы з украінскага консульства. Ім, вядома, было складана пагадзіцца, Бо гэта і палітычнае пытанне. Але афіцыйны ўкраінскі бок наведаў нашае мерапрыемства.

Дарэчы, украінцы былі вельмі здзіўлены арганізацыяй. Бо нашая дыяспара значна меншая, а робіць такія рэчы. Далучылася суполка беларусаў Уроцлава. Яны адкрылі збор сродкаў на кампенсацыю выдаткаў. Ён працягваецца дагэткль, яго можна падтрымаць.

Медали для призеров турнира по волейболу
Эмблемы волейбольных команд
Эмблема мероприятия

У валейбольным турніры ўзялі ўдзел 101 чалавек. У кожнай камандзе, напрыклад, быў паляк, украінец, беларус, дзесьці дзяўчынкі-хлопчыкі. Ім трэба было ўсім пазнаёміцца, згуляць. Таму кожная каманда мела роўныя шанцы, што надавала дух спаборніцтву.

Той жа Піт Паўлаў біўся за кожны мяч. Калі скончыўся турнір, то ён хацеў яшчэ, каб прайшло спаборніцтва за чацвёртае месца, не хацеў здавацца.

Натхняе, што пісала шмат беларусаў, якія пыталіся, чым дапамагчы, пералічвалі грошы, каб падтрымаць нас. Прыемна, што тваю працу так шануюць. Прыязджалі нават беларусы з Беластока, з Нямеччыны быў наш змагар Аляксандр Вахавяк”.

Таксама ў межах “Братэрства свабоды” адбылася сустрэча з беларусамі Уроцлава. У дыскусіі ўзялі ўдзел галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна, трохразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў па плаванні Аляксандра Герасіменя, экс-генеральны мэнэджар нацыянальнай каманды ў хакеі Святаслаў Кісялёў і былы генеральны дырэктар БАТЭ Міхаіл Залеўскі.

Наталья Радина, Александра Герасименя и один из организаторов фестиваля Наталья Хатько (справа) с участниками турнира

«Уроцлаў - гэта адзін з найбуйнейшых цэнтраў беларускай эміграцыі ў Еўропе. Людзі тут цудоўныя: яны сапраўды аб'яднаныя, актыўныя, уцягнутыя ў беларускі рух, тут шмат важных і добрых ініцыятыў. У нядзелю ва Уроцлаве прайшоў спартова-музычны фэст «Братэрства свабоды», арганізаваны чэмпіёнам свету ў самба Сцяпанам Паповым. У рамках фестывалю адбыўся валейбольны турнір, у якім прынялі ўдзел беларусы і ўкраінцы, якія апынуліся ў вымушанай эміграцыі.

Напярэдадні турніру я разам з вядомымі беларускімі спартоўцамі была запрошаная на сустрэчу з беларусамі Уроцлава.

Размова атрымалася доўгая, але вельмі змястоўная і натхняльная. Я ўбачыла людзей, якіх не зламалі цяжкія абставіны, якім важная Беларусь, якія не толькі вераць, што змены ў роднай краіне абавязкова надыдуць, але і гатовы прыкладаць усе намаганні для гэтага.

Асабліва мяне парадавала адсутнасць у беларусаў Уроцлава тыповай эмігранцкай дэпрэсіі. Людзі там вельмі шчырыя адзін да аднаго, захапляе іх узаемная падтрымка і салідарнасць. У гэтым плане, яны - прыклад для многіх”, - падзялілася ўражаннямі Наталля Радзіна.

Встреча с белорусами Вроцлава

“Хацела адзначыць добрую арганізацыю. Нягледзячы на тое, што мерапрыемства пераносілася, арганізатары знайшлі і месца, і зручны час, каб сустрэча адбылася. Нас сустрэлі проста каля цягніка, правялі экскурсію па Уроцлаве.

На дыскусіі былі людзі, па якіх бачна, што ім не ўсё адно. Яны шмат спрачаліся, шмат смяяліся, выказвалі сваё меркаванне. Хтосьці задаваў пытанні аб спорце, былі вострыя пытанні. Засталося прыемнае, лёгкае і пазітыўнае ўражанне.

Камунікацыя працягнулася на турніры ў валейболе, дзе была больш неафіцыйная абстаноўка. Тамака ўжо ўсё пасябравалі, спартовыя мерапрыемствы вельмі аб'ядноўваюць, а музыка матывуе.

Думаю, што такія турніры мусяць быць абавязкова. Не ведаю, як гэта праходзіць у іншых гарадах і краінах, але Уроцлаў паказаў прыклад, як гэта павінна быць. Вялікая група людзей, якім не ўсё адно, якія аб'яднаны тым, што яны беларусы і захоўваюць сваю беларускасць.

Встреча с белорусами Вроцлава

Што тычыцца гульні, ніхто першапачаткова не ведаў, хто ў якой камандзе, было лёсаванне. Дзесьці былі мацнейшыя гульцы, дзесьці слабейшыя, ні ў адной з каманд не было перавагі. Надвор'е было, нечакана для ўсіх, халодным, але на турніры было дастаткова горача.

Плюс музыка, якая дадавала рытмічнасць і настрой, ежа, закускі, Незалежна ад таго, які ў цябе ранг і статус, мы ўсе былі ў аднолькавых умовах, гэта збліжае», - распавяла сайту Charter97.org Аляксандра Герасіменя.

Александра Герасименя, Пит Павлов, Наталья Радина, Иван Ганин
Наталья Радина и Александра Герасименя
Организатор фестиваля Степан Попов и трехкратный призер Олимпийских игр по плаванию Александра Герасименя
Организаторы фестиваля: Наталья Хатько, Степан Попов и Александра Конофальская
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках