30 верасня 2024, панядзелак, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль анансаваў «наступны этап вайны» супраць «Хезбалы»

Ізраіль анансаваў «наступны этап вайны» супраць «Хезбалы»
ЁАЎ ГАЛАНТ

Ліквідацыя лідара «Хезбалы» - «гэта яшчэ не канец».

Ізраіль найбліжэйшым часам пачне «наступны этап вайны» супраць шыіцкага тэрарыстычнага руху «Хезбала», заявіў міністр абароны Ёаў Галант на сустрэчы з кіраўнікамі паўночных прыгранічных грамадаў, паведамляе The Times of Israel.

Са слоў Галанта, новы этап павінен «істотна змяніць сітуацыю ў сферы бяспекі» і дазволіць вярнуць жыхароў гарадоў на поўначы ў іх дамы.

Як піша выданне, ягоныя словы паказваюць на тое, што Ізраіль збіраецца правесці наземную аперацыю ў Лібане, пра што раней паведамлялі The Washington Post, The Wall Street Journal і іншыя СМІ. Паводле іх звестак, Ізраіль апавясціў ЗША аб намеры правесці абмежаванае наземнае ўварванне ў Лібан на гэтым тыдні. CBS піша са спасылкай на амерыканскага службоўца, што аперацыя можа пачацца цягам некалькіх гадзін.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках