21 снежня 2024, Субота, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь ляціць узняты ветрам з прыкаспійскіх стэпаў пыл

2
У Беларусь ляціць узняты ветрам з прыкаспійскіх стэпаў пыл

Ён ужо дабраўся да Украіны.

Пыл, узняты ветрам з прыкаспійскіх стэпаў, даляціць да Беларусі раніцай, 1 кастрычніка. Такі прагноз і мапу з накірункам ветру апублікаваў тэлеграм-канал nadvorie.

Паводле інфармацыі канала, зараз на тэрыторыі Казахстана і Туркменістана назіраецца моцны вецер, і ён насоўваецца на наш рэгіён.

«Гэты пыл заўтра раніцай да нас усё ж данясе. Струмені ў атмасферы для гэтага спрыяльныя. Як можна бачыць, канцэнтрацыі будуць зусім невысокія», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца таксама, што на мапе - прагноз ECMEF (Еўрапейскага цэнтра сярэднетэрміновых прагнозаў надвор'я) змяшчэння пылу ў атмасферы (мікраграмы ў кубаметры паветра). Мяркуючы з гэтай мапы, у Беларусі будзе блізу 10-20 мікраграмаў пылу ў кубаметры паветра.

Тым часам у справаздачы па якасці паветра на сайце Белгідрамета на 30 верасня ў некалькіх гарадах Беларусі ўжо фіксуецца невялікае забруджванне. Напрыклад, гранічна дапушчальная канцэнтрацыя (ГДК) цвёрдых часціц у атмасферы цяпер крыху перавышаная ў Магілёве, Жлобіне, Полацку, Гомелі і Берасці, а таксама ў Бярэзінскім запаведніку. У Менску змяшчэнне ў паветры азоту аксіду, вугляроду аксіду, азоту дыяксіду, серы дыяксіду і бензолу было істотна ніжэйшым за нарматывы ГДК.

«Паводле інфармацыі бесперапынных вымярэнняў, сярэднедзённыя канцэнтрацыі па цвёрдых часціцах фракцыі памерам да 10 мікрон (далей - ТЧ10) на станцыі фонавага маніторынгу ў Бярэзінскім запаведніку, у паветры Магілёва, Жлобіна, Полацка, Гомеля і Берасця вар'яваліся ў дыяпазоне 0,03- ГДК», - гаворыцца ў паведамленні.

Як паведамляе тэлеграм-канал Times of Ukraine, пыл з Узбекістана і Казахстана ўжо дабраўся да Украіны. Жыхарам параілі зачыняць вокны на ноч.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках