30 верасня 2024, панядзелак, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Берасця, які ехаў на аўтобусе з Польшчы ў Беларусь, страціў амаль 100 тысячаў еўраў

15
Жыхар Берасця, які ехаў на аўтобусе з Польшчы ў Беларусь, страціў амаль 100 тысячаў еўраў

Яго абвінавацілі ў кантрабандзе валюты.

У Берасці ў мясцовага жыхара канфіскавалі амаль 100 тыс. еўраў за замах на кантрабанду валюты праз мытную мяжу ЕАЭС. Таксама яго аштрафавалі на 16 тысячаў рублёў, паведамілі ў прэсавай службе пракуратуры.

Як вызначана падчас судовага следства, 39-гадовы жыхар Берасця ехаў 29 ліпеня на рэйсавым аўтобусе з Польшчы ў Беларусь праз РПТА «Варшаўскі мост». Ён схаваў у асабістых рэчах і не задэклараваў грошы гатоўкай. У ходзе мытнага кантролю ў яго былі знойдзеныя і канфіскаваныя сродкі памерам, эквівалентным 109 тыс. еўраў.

У пракуратуры расказалі, што грошы абвінавачаны вёз для набыцця аўтамабіля і ведаў пра абавязак дэкларавання, але надумаў «не абцяжарвацца».

Суд прызнаў яго вінаватым на падставе ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 228 КК (Замах на кантрабанду валюты праз мытную мяжу ЕАЭЗ) і прызначыў пакаранне ў выглядзе штрафу памерам 400 базавых велічыняў (16 тыс. рублёў).

Грошы, незаконна перамешчаныя праз мяжу, памерам, які перавышае ў эквіваленце дзесяць тысячаў даляраў ЗША, дазволеныя да перамяшчэння без дэкларавання, былі канфіскаваныя ў прыбытак дзяржавы.

Прысуд не пачаў законнага дзеяння, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках