6 верасня 2024, Пятніца, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія перадасць Украіне 650 ракет

2
Брытанія перадасць Украіне 650 ракет

Яны прызначаныя для СПА.

Вялікая Брытанія паставіць 650 лёгкіх шматмэтавых ракет (LMM) у рамках кантракта коштам 162 мільёны фунтаў стэрлінгаў для ўзмацнення супрацьпаветранай абароны Украіны.

Аб гэтым паведаміла Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі.

Як гаворыцца ў паведамленні, гэтая дапамога з'яўляецца часткай абавязацельстваў новага ўрада перад Украінай.

Аб пакеце дапамогі ў сферы супрацьпаветранай абароны абвесціць міністр абароны Джон Хілі на пасяджэнні Украінскай абароннай кантактнай групы (UDCG) на базе ВПС ЗША ў Рамштайне.

Міністр абароны таксама заявіць аб непахіснай прыхільнасці Вялікай Брытаніі да Украіны і закліча хаўруснікаў прадаўжаць перадаваць Украіне жыццёва неабходнае абсталяванне.

Першая партыя ракет LMM чакаецца да канца гэтага году.

Ракеты, вырабленыя кампаніяй Thales на заводзе ў Белфасце, з'яўляюцца вельмі ўніверсальнымі і могуць запускацца з розных платформаў на сушы, моры і ў паветры.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках