6 верасня 2024, Пятніца, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Азоў» дэблакаваў украінскіх вайскоўцаў, акружаных расейцамі

1
«Азоў» дэблакаваў украінскіх вайскоўцаў, акружаных расейцамі

Байцы брыгады правялі паспяховую контратаку пад Нью-Ёркам.

Украінскія вайскоўцы 12-й брыгады спецыяльнага прызначэння «Азоў» вярнулі пад кантроль частку пасёлка Нью-Ёрк у Данецкай вобласці і дэблакавалі ўкраінскіх вайскоўцаў, якія знаходзіліся ў аблозе, гаворыцца ў паведамленні «Азова» ў пятніцу, 6 верасня.

Адзначаецца, што брыгаду прыцягнулі да абарончых і наступальных дзеянняў на Тарэцкім кірунку для паляпшэння тактычнага становішча Сіл абароны. Вайскоўцы «Азова» дзейнічаюць непасрэдна ў населеным пункце Нью-Ёрк і яго наваколлях.

«На момант прыцягнення брыгады да баявых дзеянняў на кірунку сітуацыя на лініі баявога судакранання была катастрафічнай. Але, дзякуючы высокаму баявому духу, мужнасці і прафесіяналізму байцоў брыгады, «Азову» ўдалося стабілізаваць сітуацыю, вярнуць пад кантроль частку Нью-Ёрка і дэблакаваць Сілы абароны, якія знаходзіліся ў варожым акружэнні», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках