6 верасня 2024, Пятніца, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка нахлусіў аб сваёй таемнай рэзідэнцыі ў Менску

6
Лукашэнка нахлусіў аб сваёй таемнай рэзідэнцыі ў Менску

Ніякіх «коцікаў і сабачак» там няма.

Год таму стала вядома, што ў Менску будуюць новую багата абстаўленую рэзідэнцыю. Лукашэнка адхрышчваўся ад яе і прапаноўваў аддаць яе арганізацыям, якія сам жа і закрыў. Што адбылося за год з новай рэзідэнцыяй?

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», будынак былога аддзялення афтальмалогіі Рэспубліканскага клінічнага медычнага цэнтра (гэта значыць, прэзідэнцкай лякарні) - гэта, на задуму, рэзідэнцыя старшыні Усебеларускага народнага сходу. Такую новую пасаду Аляксандр Лукашэнка прапісаў у Канстытуцыі ў 2022 годзе. Уладальнік гэтай пасады мае паўнамоцтвы кантраляваць прэзідэнта краіны, што дало падставы меркаваць, што яна задуманая пад самога Лукашэнку на перыяд, калі ён пастарэе і захоча перадаць уладу падкантрольнаму сабе пераемніку.

Паводле версіі Лукашэнкі, стары будынак, як ён сцвярджае, «рэабілітацыйнага» аддзялення лякарні яго Кіраўніцтва справамі адрамантавала, і ён даручыў «на другіх паверхах усе фонды, якія мы закрылі, сабачак лячылі, катоў, дабрачынныя і гэтак далей сабраць пад адзін дах». Рэзідэнцый, маўляў, у яго і без таго дастаткова, і яму ўсё адно, дзе працаваць.

У адказ на расследаванне прапагандысты сталі прасоўваць інфармацыю аб тым, што ў будынку на вуліцы Чырвонаармейскай, 15 размясціўся лукашэнкаўскі «Фонд Першага», зарэгістраваны нібыта яшчэ 25 кастрычніка 2022 года. Пра ягоныя мэты распавёў і сам Лукашэнка, патлумачыўшы, што фонд яшчэ не дзейнічае і грошай у яго пакуль няма.

Але пасля гэтай інфармацыйнай контратакі, якая адбылася ў пачатку кастрычніка 2023 года, фонд з такой назвай больш ні разу не ўзгадваўся ў публічнай прасторы. У дабрачыннай арганізацыі няма ні сайта, ні старонак у сацсетках, ні кантактаў, па якіх з ёй можна звязацца для атрымання абяцанай дапамогі.

На сёння ніводная арганізацыя, калі не лічыць пустышкі пад назвай «Фонд Першага», не зарэгістраваная на адрас вул. Чырвонаармейская, 15, дзе знаходзіцца рэзідэнцыя.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках