6 верасня 2024, Пятніца, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з Беларуссю польскія вайскоўцы затрымалі за жнівень 1400 парушальнікаў

2
На мяжы з Беларуссю польскія вайскоўцы затрымалі за жнівень 1400 парушальнікаў

У аперацыі ўдзельнічала звыш 6,1 тысячы польскіх вайскоўцаў.

У жніўні ў аперацыі «Бяспечнае Падляшша», накіраванай на ўзмацненне аховы мяжы з Беларуссю, удзельнічала звыш 6,1 тысячы польскіх вайскоўцаў. Яны затрымалі 1400 парушальнікаў за месяц, паведаміла Аперацыйнае камандаванне польскіх узброеных сіл.

У рамках гэтай аперацыі жаўнеры падтрымлівалі памежнікаў і паліцыю, штодня праводзячы амаль 370 пешых і больш за 100 мабільных патрулёў. Таксама былі ўсталяваныя 14 наглядальных пунктаў.

«У жніўні зафіксаваны 181 выпадак нелегальнага пераходу мяжы, у якіх удзельнічалі амаль 1800 мігрантаў. Дзякуючы хуткім і рашучым дзеянням жаўнераў, затрымана і перададзена Памежнай ахове больш за 1400 асоб, якія спрабуюць перайсці мяжу ў непрызначаных для гэтага месцах, што з'яўляецца довадам паспяховасці гэтай аперацыі і паказвае, якія вялікія выклікі стаяць перад службамі, адказнымі за бяспеку межаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Аперацыя «Бяспечнае Падляшша», якая стартавала 1 жніўня, замяніла дзве папярэднія аперацыі падтрымкі Памежнай аховы. Усяго плануецца задзейнічаць 17 тысяч вайскоўцаў, у тым ліку рэзервістаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках