6 верасня 2024, Пятніца, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захарава закаціла істэрыку, успомніўшы аб «еўрапейскай бяспецы»

12
Захарава закаціла істэрыку, успомніўшы аб «еўрапейскай бяспецы»
МАРЫЯ ЗАХАРАВА

У МЗС РФ зноў выдалі прапагандысцкае трызненне.

Афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава закаціла сапраўдную гісторыку пасля заявы міністра спорту Украіны Мацвея Беднага аб планах дамагацца поўнага адхілення расейцаў ад Алімпіяды-2026. Памагатая дыктатарскага рэжыму Уладзіміра Пуціна абвінаваціла Украіну ў знішчэнні сусветнага спорту, піша obozrevatel.com.

Пра гэта Захарава заявіла ў каментары прапагандысцкаму інфармацыйнаму агенцтву ТАСС, чым абурыла заўзятаў з РФ. «Гэта міністры тэрарыстычнага ўрада, урада, які чыніць тэрарыстычныя акты. Выключэнне Расеі са спартовых мерапрыемстваў, нядопуск на спартовыя падзеі - гэта знішчэнне міжнароднага спорту. Гэта тое, чым займаецца гэты самы тэрарыстычны, экстрэмісцкі ўкраінскі ўрад. Яны знішчаюць усё: цывільную інфраструктуру, жыцці людзей, рэгіянальную еўрапейскую бяспеку», - сказала яна.

Чытачы партала Sports.ru ў адказ адзначылі поўную дэградацыю расейскай дыпламатыі. Яны таксама параілі Захаравай заняцца сваімі наўпроставымі абавязкамі.

«Лепш бы закрылі свае раты і развівалі і рэкламавалі ўнутраны спорт, а яны ўсё ныюць ад таго, што няма магчымасці паездзіць па спартовых тусоўках замежных», «Чаму зараз краіну на міжнароднай арэне прадстаўляюць вось гэтыя людзі? Ім у ПТВ працы трэба весці», «Пятніца ў чалавека, хоць у яе кожны дзень пятніца, як і ў Дзімона», «Адно з самых сумных наступстваў апошніх гадоў - поўная дэградацыя МЗС», - пішуць у каментарах.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках