6 верасня 2024, Пятніца, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Расея страціла ў Курскай вобласці шэсць тысяч салдат

10
Зяленскі: Расея страціла ў Курскай вобласці шэсць тысяч салдат
Уладзімір Зяленскі

Украіна кантралюе 100 населеных пунктаў у гэтым расейскім рэгіёне.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас пасяджэння кантактнай групы ў пытаннях абароны «Рамштайн» падвёў вынікі першага месяца аперацыі Узброеных сіл у Курскай вобласці Расеі, якая пачалася 6 жніўня.

«Сёння роўна месяц з пачатку нашай аперацыі ў Курскай вобласці Расеі. Гэта прымежжа, з якога Пуцін рыхтаваўся распаўсюдзіць вайну на ўкраінскую тэрыторыю. Ён рыхтаваўся пачаць новы наступ супраць нашага горада Сумаў. Мы перавярнулі гульню і выцясняем вайну на тэрыторыю Расеі дзякуючы нашаму контрнаступленню», - сказаў Зяленскі.

Украінскі прэзідэнт расказаў, што цяпер УСУ кантралююць 1300 квадратных кіламетраў у Курскай вобласці, дзе знаходзяцца больш за 100 населеных пунктаў.

«Значная частка гэтай тэрыторыі была проста кінутая расейскім войскамі. Яны проста ўцяклі, калі ўбачылі набліжэнне нашых войск», - сказаў Зяленскі.

Таксама, зазначыў прэзідэнт, цягам першага месяца ваеннай аперацыі на Куршчыне расейскія войскі страцілі прыкладна 6 тысяч салдат забітымі і параненымі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках