Лукашэнка сам сябе загнаў у пастку
24- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «НІК І МАЙК»
- 6.09.2024, 19:41
- 31,416
Самотныя «шахеды» - гэта кветачкі.
Сіняпальцы, відавочна, пачаў усведамляць, у якую пастку загнаў сам сябе, змушана ўзмацніўшы сваю залежнасць ад Крамля. Несамастойныя фігуры на дошцы не патрэбныя, іх вельмі лёгка здымаюць, асабліва, калі ў гэтым пытанні ёсць кансэнсус, няхай і па розных прычынах і меркаваннях.
Як ні парадаксальна, але адзіны варыянт, які гарантуе хаця б фізічнае выжыванне, - гэта прарывацца на Захад. Будзем рэалістамі, але дзеля частковага ўрэгулявання крызісу ў цэнтры Еўропы сіняпальцага замест Гаагі могуць адправіць на курорт без экстрадыцыі. На жаль, калі размова заходзіць пра пытанні вайны і міру, бывае ўжо не да справядлівасці. Меншае зло.
Таймер зваротнага адліку ён запусціў сам. Засталося некалькі месяцаў на тое, каб прыняць пастанову: кошт якому жыцці мільёнаў беларусаў і жыццё самага сіняпальцага з сям'ёй. Усё часцей і глыбей залятаюць расейскія «шахеды» і нагадваюць, што чарговы тэрмін узурпацыі ўлады сіняпальцым у Крамлі не ўзгоднены.
Сіняпальцы таксама выдатна разумее, што самотныя «шахеды» - гэта кветачкі.
Тэлеграм-канал «Нік і Майк»