Кіраўнік Мінабароны Брытаніі: Курская аперацыя УСУ паставіла Пуціна ў тупік
5- 6.09.2024, 12:36
- 4,716
Дыктатар не ведае, што рабіць.
Новы міністр абароны Вялікай Брытаніі Джон Хілі назваў непахісную падтрымку Украіны сваім «прыярытэтам нумар адзін», а таксама адзначыў, што наступленне ўкраінскіх Сіл абароны на Курскую вобласць паставіла кіраўніка Крамля ў тупік.
Аб гэтым паведаміла выданне Politico.
Паводле інфармацыі журналістаў, пра гэта Хілі заявіў падчас выступу на борце самалёта Каралеўскіх вайскова-паветраных сіл на шляху ў Нямеччыну, дзе ён возьме ўдзел у пасяджэнні Кантактнай групы ў пытаннях абароны Украіны.
«Я ганаруся тым, што Вялікая Брытанія аб'ядналася ў падтрымку Украіны, і я быў рашуча настроены, і Кір Стармер быў рашуча настроены працягнуць гэта з лейбарысцкім урадам», - сказаў міністр.
Таксама ён падкрэсліў, што наступленне на Курскую вобласць Расейскай Федэрацыі «яўна паставіла Пуціна ў тупік, бо ён пакінуў часткі сваёй мяжы безабароннымі, і ён усё яшчэ думае, што рабіць у адказ, у той час як Украіна ўтрымлівае свае пазіцыі ў гэтай вобласці».