6 верасня 2024, Пятніца, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль патлумачыў вайну супраць Украіны клопатам аб дзецях

16
Крэмль патлумачыў вайну супраць Украіны клопатам аб дзецях
ДЗМІТРЫЙ ПЯСКОЎ
ФОТА: GETTY IMAGES

Дзіўная заява Пяскова.

Расея пачала і вядзе вайну супраць Украіны, каб гарантаваць бяспеку для будучых пакаленняў, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

«Мы павінны выканаць тыя мэты, якія ставіліся пры пачатку спецыяльнай вайсковай аперацыі. Мы павінны застрахаваць нашыя будучыя пакаленні. Мы павінны гарантваць ім бяспеку, прадказальнасць і новую архітэктуру бяспекі на нашым кантыненце», – сказаў Пяскоў у інтэрв'ю ТАСС на Усходнім эканамічным форуме (СЭФ).

Менавіта таму, з яго слоў, «тут тэрміны не важныя», але ў Крамлі ўсё ж мяркуюць, што «гэта будзе лепш хутчэй, чым павольней».

Да гэтага Пяскоў казаў, што «ваенная аперацыя» супраць Украіны, якую Расея пачала ў лютым 2022 года, пазней «прыняла форму вайны супраць калектыўнага Захаду». У сувязі з гэтым яна «можа доўжыцца крыху даўжэй», але гэта «не зменіць ход рэчаў», запэўніваў прэс-сакратар прэзідэнта.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках