6 верасня 2024, Пятніца, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Запушчаная ланцуговая рэакцыя»: што адбываецца на мяжы з Польшчай

1
«Запушчаная ланцуговая рэакцыя»: што адбываецца на мяжы з Польшчай

Рэпартаж з зоны чакання.

Пасля паказальнага затрымання так званых “толікаў” у прымежнай зоне карэспандэнты abw.by надумалі даведацца, ці змянілася нешта ў зоне чакання. І адправіліся да пункта пропуску "Берасце" на мяжы з Польшчай.

Нагадаем: у канцы жніўня за гандаль месцамі ў чарзе на “Варшаўскім мосце” было затрымана больш за дзесяць чалавек. Як гэта змяніла сітуацыю на мяжы?

Першае, што кінулася ў вочы ў пункце пропуску “Берасце”, – чэргі крыху зменшыліся. Дарэчы, яшчэ за дзень-два да гэтага яны амаль зніклі. А 4 верасня ў чарзе стаяла ўсяго 40 аўтамабіляў і 6 аўтобусаў. Нешта падобнае ўжо было ў пачатку жніўня, калі з польскага боку пачалі дзейнічаць больш жорсткія правілы праезду і ніхто толкам не ведаў, як яны будуць працаваць. Пазней сітуацыя супакоілася, і чэргі вярнуліся - больш за тое, бліжэй да канца лета яны білі рэкорды. І вось, здаецца, гісторыя паўтараецца роўна праз месяц.

Мы, як звычайна, пагаварылі з некалькімі падарожнікамі, каб дазнацца іх меркаванне аб тым, ці змянілася штосьці перад пунктам пропуску пасля хапуна “толікаў”.

Берасцеец Юрый у гэтым не ўпэўнены:

- Як яны прадавалі? Яны ж замест сябе пускалі іншы аўтамабіль. Усё тое ж самае і зараз. Глядзіце, "чацвёрак" (нумарныя знакі Гарадзенскай вобласці) зусім мала. У асноўным "адзінкі" (абазначэнне Берасцейскага рэгіёна). Значыць, гарадзенцы зараз больш на Літву едуць. Была справа, калі яны спалохаліся, што іх там не пусцяць, і ўсе рынуліся сюды. А потым літоўцы абвясцілі, што да студзеня пускаюць (аўто на беларускіх нумарах), - адпаведна, чарга ў Берасці стала меншай. Гэта як закон звязаных судзінаў.

Іншыя кіроўцы, якія часцяком перасякаюць мяжу, расказалі: аўто, якія заязджаюць ва ўжо падрыхтаваную ўвішнымі хлопцамі прастору паміж аўтамабілямі, зараз не дужа відаць. Супраць продажу месцаў выказваліся многія. Са слоў кіроўцаў, ужо занадта гэты "бізнэс" нерваваў людзей, якія добрасумленна стаяць у чарзе. Некаторыя выказваліся за тое, што можна было б і ўвесці плату, каб прайсці хутчэй, для тых, хто можа заплаціць і вельмі спяшаецца. Няхай бы яны плацілі па €50. Маўляў, кошт спрэс адэкватны.

Некаторыя патлумачылі, чаму, на іх погляд, чэргі перад пунктам пропуску "Берасце" рэзка зніклі ўночы 3 верасня, а 5-га з'явіся зноў. Па-першае, пачатак навучальнага года. Па-другое, палякі сталі прапускаць за дзень больш аўтамабіляў і аўтобусаў. Потым усё вярнулася на кругі свае. Учора чарга даслоўна расла на нашых вачах і расцягнулася амаль на кіламетр. Гэта толькі да зоны чакання!

У некаторых чатах таксама пісалі, што праз часовае змяншэнне чаргі прымежным "бізнэсоўцам" стала нявыгадна працаваць і прадаваць месцы ў ёй:

“Чарга паменшылася - “карусель” на роўным месцы не пакруціць. Дурняў паменела, надумалі сумленна стаяць. У зуха няма кліента - ён выязджае з чаргі, яму ж на закупы не трэба ехаць, VAT не адзначаюць. Вось і запушчана ланцуговая рэакцыя”.

Апроч усяго іншага, карыстальнікі прымежных чатаў і тыя, з кім нам атрымалася пагутарыць, адзначалі паляпшэнне ўзроўню абслугоўвання ў зоне чакання.

“Увесь тыдзень сачыў за развіццём таго, што адбываецца ў чарзе. Скандалы, расследаванні, арышты. Прыехаў, стаў у чаргу, усё культурна, людзі вакол ветлівыя. Прасоўваліся ўсё адразу, ніхто не ўлазіў, купіць чаргу не прапаноўвалі. Файна”, – расказвае адзін з іх.

Звярталі ўвагу і на тое, што зараз у ПП "Берасце" 24 гадзіны дзяжурыць брыгада хуткай дапамогі, супрацоўнікі Чырвонага Крыжа раздаюць ваду. А ўздоўж якая чаргі аўто ездзяць не роварах не “толікі” , а бабулі і цётачкі прапануюць гарачыя піражкі і іншыя прадукты для перакусу. Да такога бізнэсу большасць кіроўцаў і пасажыраў ставяцца не проста лаяльна, а вельмі нават вітаюць.

Чарга, аднак, пакрысе расце. І ёсць адчуванне, што да выходных яна зноў можа выйсці на пікавыя значэнні. А час чакання перад КПП, адпаведна, вырасце да звыклых 16-18 гадзін. Цяпер, кажуць, гэта ў сярэднім 10-12 гадзін.

Між тым. Са звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта РБ, на раніцу 6 верасня ў чарзе перад ПП “Берасце” на выезд у Польшчу стаяла амаль 300 аўтамабіляў і амаль 20 аўтобусаў. У сярэднім, з расказаў відавочцаў, перасякаць мяжу на аўтобусе па-ранейшаму ўдвая хутчэй, чым на легкавіку. Але гэта ў сярэднім. А наогул - каму як пашанцуе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках