6 верасня 2024, Пятніца, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ «перамалолі» спецпадраздзяленне арктычнай брыгады РФ

8
УСУ «перамалолі» спецпадраздзяленне арктычнай брыгады РФ

Яна павінны былі ахоўваць межы з Фінляндыяй.

Выданне Newsweek паведамляе, што Узброеныя сілы Украіны нанеслі значныя страты 80-й арктычнай мотастралковай брыгадзе Расеі, знішчыўшы амаль 80% яе складу. Гэтая брыгада была створаная ў 2014 годзе для абароны паўночных межаў Расеі з Нарвегіяй і Фінляндыяй, але панесла сур'ёзныя страты ў баях на Херсоншчыне.

Са слоў сваякоў загінулых, многія жаўнеры лічацца зніклымі без вестак, бо камандаванне не эвакуюе целы, абяцаючы зрабіць гэта пасля «вызвалення» Херсона. Ваенны аналітык Крыс О’Вікі на платформе X (раней Twitter) адзначыў, што хаця брыгада і спецыялізуецца на арктычных аперацыях, яе адправілі ва Украіну ў 2022 годзе. З таго часу, паводле слоў блізкіх, многія вайскоўцы былі забіты або параненыя.

Каб папоўніць страты, у 2023 годзе брыгада пачала залучаць асуджаных. Ірына Іванаўна, маці аднаго з салдат, заявіла, што 80% брыгады загінулі або параненыя, і ейны сын лічыцца зніклым. Яна выказала здзіўленне, чаму целы не эвакуююць.

Сяргей Раманцоў, 37-гадовы асуджаны з Северадзвінска, далучыўся да брыгады ў 2023 годзе і неўзабаве знік. Ягоная сястра Ніна распавяла, што ён пайшоў на вайну, нягледзячы на яе пратэсты. Пасля "баявога хрышчэння" ён знік без вестак.

О’Вікі таксама згадвае, што Украіна пачала рэгулярныя рэйды праз Дняпро пасля вызвалення Херсона ў канцы 2022 года, і ў кастрычніку 2023 года вярнула кантроль над часткай левабярэжжа ракі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках