6 верасня 2024, Пятніца, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Робэрт Кіясакі спрагназаваў найбуйнейшы фінансавы крах у гісторыі чалавецтва

18
Робэрт Кіясакі спрагназаваў найбуйнейшы фінансавы крах у гісторыі чалавецтва
Робэрт Кіясакі

І назваў адзіны спосаб захаваць свой капітал.

Аўтар бэстсэлера «Багаты тата. Бедны тата» Робэрт Кіясакі мяркуе, што свет чакае сур'ёзны эканамічны крызіс. Ён расказаў пра ключавыя чыннікі, якія яго турбуюць, піша 24 канал.

Ён пракаментаваў бягучую палітычную сітуацыю ў ЗША. З ягоных слоў, варта сачыць за тым, што палітыкі робяць, а не за тым, якія заявы яны робяць. Маўляў, дзеянні гавораць гучней за словы. Пры гэтым ён адзначыў, што "мы ўсе перажываем крытычныя фінансавыя часы".

Акрамя таго, ён мяркуе, што свет чакае фінансавы крах, а фіятныя грошы страцяць сваю каштоўнасць. Асабліва ён вылучыў даляр ЗША. Робэрт Кіясакі мяркуе, што адзіны спосаб захаваць свой капітал - гэта інвестыцыі ў альтэрнатыўныя актывы: золата, срэбра, біткоін.

Роберт Кіясакі заявіў, што свет чакае самы вялікі крах у гісторыі. На ягоную думку, ён непазбежны. Гэтыя высновы ён зрабіў на аснове графікаў тэхнічнага аналізу, у тым ліку каштоўныя паперы, нерухомасць, сыравінныя тавары і крыптавалюты. Акрамя таго, ён дадаў, што настане час для таннай пакупкі яго ўлюбёных актываў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках