6 верасня 2024, Пятніца, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ва Украіны цяпер у руках выдатны козыр»

«Ва Украіны цяпер у руках выдатны козыр»

У Літве ацанілі важнасць Курскай аперацыі УСУ.

Курская аперацыя УСУ можа мець вялікі ўплыў на зыход вайны на карысць Украіны. Такое меркаванне сёння, 6 верасня, у эфіры тэлеканала FREEДОМ выказаў палкоўнік запасу, чалец Асацыяцыі палкоўнікаў з Літвы Вайдотас Малінініс.

“Я думаю, што гэта - выдатная аперацыя, вельмі важная аперацыя. Мы, мусіць, убачым гэта пазней, яна можа мець вялікі ўплыў на зыход вайны, гэта значыць на карысць Украіны. Чаму Расея так млява дзейнічае? А я адкажу - яны проста не могуць. І наколькі я разумею, Украіна ўвяла войскі вельмі добрай якасці, з досведам, і яны гэта там паказалі. Гэтая аперацыя была выдатна спланаваная і выдатна выкананая”, - сказаў ён.

Малініёніс адзначыў, што перакідванне Расеяй ейных найлепшых падраздзяленняў з фронту ва Украіне займае час, і няма ніякай гарантыі, што яны змогуць выбіць украінскіх вайскоўцаў з Курскай вобласці.

“Таму яны выбіраюць самую маленькую рызыку і арганізуюць атакавальныя дзеянні на Данбасе, асабліва на Пакроўскім кірунку, спадзеючыся, што ім там пашанцуе і яны прарвуцца. А Курская вобласць, мы бачым, што яны афіцыйна, і Пуцін вельмі жадае паказаць, што гэта не вельмі і важна. Але гэта вельмі важна, і яны гэта разумеюць, і гэта вельмі вялікі боль”, - сказаў сябра Асацыяцыі палкоўнікаў з Літвы.

Ён мяркуе, што з надыходам непагадзі наступальныя дзеянні расейскага войска аслабнуць.

“І тады яны будуць усё адно вызначаць, што рабіць. І гэтае самае няўпэўненая пастанова ў іх усё адно застанецца. Я думаю, тое, што вы зрабілі ў Курску, і я думаю, што і ў Белгарадзе таксама там нешта робіцца, не такімі маштабамі, але ўсё адно, і эвакуацыя адбываецца, — гэта, вядома, выдатна. Ва Украіны цяпер у руках выдатны козыр для далейшай дээскалацыі вайны”, - мяркуе Малініёніс.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках