6 верасня 2024, Пятніца, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прайшоў аўкцыён для продажу бітага Porsche Boxter

8
У Менску прайшоў аўкцыён для продажу бітага Porsche Boxter

Якой была фінальная стаўка.

Аўкцыён у продажы бітага Porsche Boxter 2012 года выпуску закончылася 6 верасня, паведамляецца на сайце "Белаўкцыёна".

За час таргоў паступіла 101 стаўка. Аднак галоўная барацьба разгарэлася ў апошні дзень аўкцыёну паміж двума карыстальнікамі. У выніку перамагла стаўка на 18 304 рублі. Аднак у гэтага лота ёсць рэзервовы кошт. Калі стаўка, якая перамагла яго не перавысіла - уласнік Porsche можа адмовіцца ад продажу.

Нагадаем, заднепрывадны Porsche Boxter з 2,7-літровым рухавіком знаходзіцца ў аварыйным стане.

Пашкоджанні Porsche атрымаў у чэрвені мінулага года. Паводле версіі ДАІ, 43-гадовы кіроўца самахода не справіўся з кіраваннем і знёс слуп на Даўгінаўскім тракце ў Менску.

Кіроўцу аўтамабіля з траўмамі даставілі ў шпіталь для абследавання. Аўто атрымала сур'ёзныя механічныя пашкоджанні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках