УСУ знішчылі рэдкую расейскую сістэму РЭБ
8- 6.09.2024, 19:06
- 8,650
Такі яшчэ не сустракалі.
Вайскоўцы FPV-дронам знішчылі расейскую РЭБ. Самае цікавае тое, што станцыя нібыта павінна была глушыць усе частоты FPV-дронаў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву афіцэра брыгады "Рубеж" НДУ Уладзіміра Чарняка ў эфіры тэлемарафону.
Са слоў Чарняка, расейская станцыя, якая нібыта глушыла ўсе частоты FPV-дронаў, была знішчаная менавіта FPV-дронам.
“На пэўным участку фронту ўдалося знішчыць расейскую РЭБ, якую яшчэ не сустракалі да гэтага. Расейцы яе анансавалі некаторы час да гэтага і заяўлялі, што яна глушыць усе частоты FPV-дронаў. Як ні дзіўна, яе знішчылі FPV-дронам. Магчыма, у іх нешта пайшло не так”, - расказаў ён.