6 верасня 2024, Пятніца, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каманда Сан-Марына здабыла першую перамогу ў сваёй гісторыі

1
Каманда Сан-Марына здабыла першую перамогу ў сваёй гісторыі

Футбольная каманда не ведала перамог цягам 140 матчаў і амаль 20 гадоў.

Каманда Сан-Марына атрымала першую перамогу за ўсю сваю гісторыю выступаў на афіцыйным узроўні.

Здарылася гэта ў матчы першага тура групавога этапу Лігі нацый супраць Ліхтэнштэйна. На 53-й хвіліне адзіны гол забіў Ніка Сэнсані.

Каманда Сан-Марына не ведала перамог на працягу 140 матчаў і амаль 20 гадоў. Першы раз здарыўся 28 красавіка 2004 года ў таварыскай сустрэчы акурат супраць Ліхтэнштэйна. Гульня тады таксама закончылася з лікам 1:0.

Каманда Сан-Марына ў футболе - афіцыйна найгоршая ў Еўропе і свеце. Згодна з рэйтынгам ФІФА каманда займае 210-е месца з 210, а таксама 55-е з 55 у табліцы УЕФА.

Насельніцтва Сан-Марына складае 33 тысячы чалавек.

Сустрэчы з Беларуссю

Нацыянальная каманда Беларусі праводзіла матчы супраць Сан-Марына ў рамках Лігі нацый у 2018 годзе.

Беларусы атрымалі перамогу з лікам 5:0 у Менску на стадыёне "Дынама". Таксама былі мацнейшыя ў гасцях - 2:0, нагадвае «Точка».

У рамках першага кваліфікацыйнага раунду Лігі канферэнцый беларускі клуб "Іслач" сустракаўся з камандай «Ла Фіярыта» з Сан-Марына.

Першы паядынак закончыўся перамогай каманды з менскага раёна з лікам 1:0. У другім матчы ім не атрымалася ўтрымаць перавагу - параза 0:1, якая прывяла да дадатковага часу і серыі пенальці.

У адзінаццаціметровых ударах больш паспяховым быў клуб з Сан-Марына. Такім чынам, «Ла Фіярыта» ўпершыню ў гісторыі выступу ў еўракубках здабыла перамогу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках