7 верасня 2024, Субота, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына накіравала ў Беларусь новую часовую павераную

Нямеччына накіравала ў Беларусь новую часовую павераную
АНДРЭА ВІКТАРЫН
ФОТА: ПАВЕЛ МАРЦІНЧЫК

Раней Андрэа Віктарын двойчы бывала ў Менску на афіцыйных пасадах.

У Беларусь прыехала новая часовая павераная ў справах Нямеччыны Андрэа Віктарын. Пра гэта паведамляецца ў Facebook амбасады.

«Мы рады нарэшце прадставіць вам нашу новую кіраўніцу амбасады. Для яе як дасведчанай дыпламаткі Беларусь – вядомая краіна. Яна ўжо двойчы бывала ў Менску на афіцыйных пасадах: як кіраўніца дэлегацыі ЕЗ з 2015 да 2019 года і як сталая прадстаўніца амбасады Нямеччыны з 2000 да 2003 года», – гаворыцца ў паведамленні.

Андрэа Віктарын раней была амбасадаркай у Латвіі і Нідэрландах, а да нядаўняга часу – кіраўніцай дэлегацыі ЕЗ у Арменіі, дзе да гэтага таксама працавала амбасадаркай.

«Андрэа Віктарын пачала сваю кар'еру на дыпламатычнай службе падчас падзення Берлінскай сцяны і ўз'яднання Нямеччыны. Раней яна вывучала гісторыю і нямецкую мову на педагагічным факультэце ў Боне. Як гістарычцы ёй важна прызнаваць гістарычную адказнасць немцаў перад беларускім народам і выступаць за прымірэнне і разуменне. Мы рады адзначыць, што ў асобе спадарыні Віктарын атрымалі дасведчаную дыпламатку і кіраўніцу, якая вельмі любіць Беларусь і яе народ», – адзначылі ў амбасадзе.

Нагадаем, у канцы чэрвеня 2023 года стала вядома, што амбасадар Нямеччыны Манфрэд Хутэрэр і амбасадар Вугоршчыны Жолт Чутара пакідаюць Беларусь.

Навіна пра заканчэнне місіі папярэдняга часовага паверанага ў справах Нямеччыны Міхаэля Новака з'явілася ў сацсетках амбасады 10 ліпеня. На гэтай пасадзе ён прапрацаваў менш за год.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках