7 верасня 2024, Субота, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ёсць важны чыннік, якога баіцца Лукашэнка»

7
«Ёсць важны чыннік, якога баіцца Лукашэнка»
РАМАН СВІТАН

Беларусы ніколі не будуць ваяваць з украінцамі.

Лукашэнка прадаўжае падыгрываць Крамлю. Аднак усё ж ёсць важны чыннік, які спыняе яго ад уступлення ў вайну супраць Украіны.

Такое меркаванне «24 каналу» выказаў палкоўнік запасу УСУ, лётчык-інструктар і ваенны эксперт Раман Світан, заўважыўшы: Лукашэнка ведае, што насельніцтва Беларусі ніколі не будзе ваяваць супраць Украіны праз еўрапейскую генетыку. Ягонае войска не зможа доўга працаваць без падтрымкі тылу.

Паводле словаў Світана, Лукашэнка ўжо мог сотні разоў уступіць у вайну супраць Украіны. Аднак дыктатар адчувае і разумее настроі насельніцтва краіны датычна вайны.

«Беларусы ваяваць супраць Украіны не будуць. Яны – еўрапейцы ментальна і генетычна. Таму яны маюць сувязь з украінцамі.

Лукашэнка проста не пацягне гэтую вайну. Ваюе не толькі войска, ваюе дзяржава і народ. Беларускае войска будзе ваяваць некалькі дзён без падтрымкі народа. А гэтай падтрымкі няма і не будзе», – падкрэсліў палкоўнік запасу УСУ.

Ён дадаў, што ўкраінцы будуць мірна суіснаваць з беларусамі. Лукашэнка ж дыктатар, а яны прыходзяць, а потым сыходзяць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках