21 снежня 2024, Субота, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Z-каналы: У Курскай вобласці расейцы патрапілі ў акружэнне

2
Z-каналы: У Курскай вобласці расейцы патрапілі ў акружэнне

Магчыма, у Глушкаўскім раёне.

У ноч на 7 верасня Z-каналы пачалі біць трывогу праз сітуацыю ў Курскай вобласці РФ. Telegram-канал «ВДВ за честность и справедливость», звязаны з УС РФ, напісаў пра прасоўванне УСУ і акружэнне расейскіх сілаў.

Украінскі бок пакуль захоўвае маўчанне, піша «Дыялог».

«Храновыя навіны паступаюць з Курскага фронту… Праціўнік прадаўжае пашыраць сваю зону кантролю ў Курскай вобласці. Некаторыя нашы падраздзяленні ўзятыя ў акружэнне», – напісаў Z-канал.

Ужо раніцай ён удакладніў, што расейскім войскам давялося «крыху адысці» на гэтым адрэзку фронту. Дзе канкрэтна УСУ прасунуліся наперад у Курскай вобласці, на гэты момант невядома.

Паводле апошніх звестак, Сілы абароны кантралююць блізу 1,3 тыс. кв. км тэрыторый РФ. Вялікія праблемы ва УС РФ у Глушкаўскім раёне на паўночным флангу. Там тэрыторыі прыкладна 700 кв. км апынуліся ў аператыўным акружэнні пасля знішчэння ўкраінцамі мастоў праз раку Сойм.

Нягледзячы на гэта, ваеннае камандаванне УС РФ не дае загад на вывад сілаў з «агнявога мяшка».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках