21 снежня 2024, Субота, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Харчовы фарбавальнік можа зрабіць скуру «часова празрыстай»

4
Навукоўцы: Харчовы фарбавальнік можа зрабіць скуру «часова празрыстай»

Даследнікі здзіўленыя.

Заходнія навукоўцы вывучылі мозг і целы мышэй пасля таго, як выявілі, што звычайны харчовы фарбавальнік зрабіў іх скуру, цягліцы і злучальныя тканіны часова празрыстымі. Нанясенне фарбавальніка на жывот мышы зрабіла печань, кішачнік і мачавы пухір выразна бачнымі праз скуру жывата. Паводле словаў экспертаў са Стэнфардскага ўніверсітэта, апрацаваная скура пазней аднавіла свой нармальны колер, піша techinsider.

Мяркуецца, што выкарыстанне фарбавальніка можа дапамагчы як у дыягностыцы траўмаў і пошуку венаў для забору крыві, так і ў маніторынгу разладаў стрававання і выяўленні пухлінаў.

«Замест інвазіўнай біяпсіі лекары маглі б дыягнаставаць глыбока размешчаныя пухліны з дапамогай прамога даследавання тканак чалавека – без неабходнасці хірургічнага ўмяшання», – кажа доктар Гуасун Хун, старэйшы навуковы супрацоўнік праекту са Стэнфардскага ўніверсітэта.

Выяўлены эфект харчовага фарбавальніку мае водгаласы падыходу, выкарыстанага Грыфінам у рамане Герберта Уэлса 1897 года «Чалавек-няўгледка».

У рамане бліскучы, але асуджаны навуковец высветліў: сакрэт нябачнасці заключаецца ў супастаўленні паказніка пераламлення аб'екта – ягонай здольнасці пераламляць святло – з паказнікам пераламлення святла ў навакольным паветры.

Так, калі святло пранікае ў тканку жывой істоты, вялікая яе частка рассейваецца, – бо тлушчавыя мембраны, ядры клетак і г.д. маюць розныя паказнікі пераламлення.

Калі святло перамяшчаецца ад аднаго паказніка пераламлення да іншага, яно выгінаецца, змяняючы і нашае ўспрыманне аб'ектаў, – тлумачаць заходнія эксперты. Той самы эфект прымушае аловак выглядаць сагнутым, калі яго апусціць у шклянку з вадой.

Доктар Цзіхаа Оу і яго калегі са Стэнфарда высунулі парадаксальную тэорыю: нібыта пэўныя фарбавальнікі могуць аблегчыць праходжанне пэўных даўжыняў хваляў святла праз скуру і іншыя тканкі.

Так, з дапамогай моцна паглынальных фарбавальнікаў навукоўцы маглі б супастаўляць паказнікі пераламлення розных тканак і прымяншаць любое рассейванне святла.

У серыі эксперыментаў навукоўцы аднойчы паказалі, як свежая курыная грудка станавілася празрыстай пад уплывам чырвонага святла праз некалькі хвілінаў пасля апускання ў раствор тартразіну.

Тартразін – жоўты харчовы фарбавальнік, які выкарыстоўваюць у харчовай прамысловасці і які можна знайсці ў начас Doritos і іншых прадуктах.

У адным са сваіх эксперыментаў заходнія навукоўцы нанеслі фарбавальнік на паголеную галаву мышы і з дапамогай метаду лазернай спекл-кантраснай візуалізацыі ўбачылі крывяносныя судзіны ў мозгу жывёлы.

«Дзіўна: мы звычайна чакаем, што малекулы фарбавальнікаў зробяць рэчы менш празрыстымі. Напрыклад, калі вы змяшаеце сіняе чарніла з вадой, то чым больш чарніла вы дадасце, тым менш святла зможа прайсці праз ваду», – прыкмеціў доктар Гуасун Хун.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках