7 верасня 2024, Субота, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буданаў: Украінскія БПЛА ўжо могуць збіваць цэлі на адлегласці да 1800 кіламетраў

7
Буданаў: Украінскія БПЛА ўжо могуць збіваць цэлі на адлегласці да 1800 кіламетраў
Кірыл Буданаў

Расея выбрала лжывы шлях.

Беспілотныя сістэмы, над развіццём якіх цяпер працуюць найлепшыя ўкраінскія спецыялісты, ужо дазваляюць збіваць ваенныя аб'екты дзяржавы-агрэсаркі на адлегласці да 1800 км.

Пра гэта паведаміў кіраўнік ГУР МА Кірыл Буданаў у «Фэйсбуку».

«Ваенныя аэрадромы, якія з'яўляюцца крыніцай сталай пагрозы для мірных украінскіх гарадоў, уздрыгваюць ад паветраных нападаў. Уся інфраструктура Расеі, якая працуе на вайну, нясе і будзе несці страты. Паколькі замест таго, каб абараняць сваё, Расея абрала лжывы шлях несправакаванай вайны і напады на землі суверэннай дзяржавы», – напісаў ён.

Буданаў адзначыў, што сёлета дзякуючы паспяховым дзеянням ваенных выведнікаў Украіна даказала свету, што Чорнае мора не належыць Расеі. «Прымусілі ворага перакідаць свой флот на “бяспечную” адлегласць, пакідаць марскія межы, якія яны даўно ўважалі за свае. Аднак гэта – толькі ілюзія кантролю. Паколькі, развязаўшы шырокамаштабную агрэсію супраць Украіны, бяспечнага месца для акупацыйнага войска РФ і вытворных ад яго структураў – цяпер не існуе. Пакаранне можа быць адкладзенае, але ніколі не скасаванае», – падкрэсліў кіраўнік ГУР.

Буданаў таксама адзначыў, што цягам года кіберспецыялісты ГУР правялі дзясяткі паспяховых аперацый, атрымаўшы для Украіны каштоўныя звесткі, праніклі ў базы звестак дзяржавы-агрэсаркі, знайшлі слабыя месцы ў сувязі. Ён падкрэсліў, што і гэта не адзіная крыніца інфармацыі пра дзейнасць ваенна-палітычнага камандавання Расеі, якія цяпер ёсць у распараджэнні ўкраінскай ваеннай авведкі.

«Пабудаваная на страху і жорсткасці расейская дзяржаўнасць мае тэрмін прыдатнасці. Таму пашырэнне сеткі лаяльных прыхільнікаў, як і дыверсіі ў глыбокім тыле – прадаўжаюцца», – дадаў кіраўнік ГУР.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках