21 снежня 2024, Субота, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранік зняўся ў кліпе на песню музыкі, які асудзіў вайну

4
Каранік зняўся ў кліпе на песню музыкі, які асудзіў вайну

Ідэалагічная дыверсія.

У Гарадзенскай вобласці 6 верасня прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю рэгіёну. Да гэтай даты мясцовыя ўлады выпусцілі кліп на песню «Гэты горад» вядомага савецкага і расейскага гурта «Брава», піша «Люстэрка».

У роліку зняўся і кіраўнік рэгіёну Уладзімір Каранік. Невядома, ці атрымлівалі стваральнікі кліпа дазвол праваўладальнікаў на выкарыстанне кампазіцыі, але адзін з яе аўтараў, Яўген Хаўтан, раней асудзіў поўнамаштабнае расейскае ўварванне ва Украіну, а саму Расею – найбліжэйшую хаўрусніцу Аляксандра Лукашэнкі – параўнаў з нацысцкай Нямеччынай.

Кліп да юбілею Гарадзеншчыны быў апублікаваны ў тэлеграм-канале мясцовага аблвыканкама ўвечары 6 верасня. У ім, апрача Уладзіміра Караніка, зняліся супрацоўнік ДАІ, музыкі, мясцовыя жыхары. Кіраўнік вобласці з'явіўся ў кадры ў самым пачатку і ў канцоўцы кліпа, выканаўшы ролю дырыжора «народнага аркестра».

Музыку для песні «Гэты горад» склаў заснавальнік «Брава» Яўген Хаўтан, які асудзіў поўнамаштабную расейскую агрэсію супраць Украіны і з'ехаў з РФ у Ізраіль.

«Мая мама, усе яе сёстры і брат нарадзіліся ў маленькім украінскім горадзе Шаргарад Вінніцкай вобласці. Мой дзед пайшоў адтуль на фронт і разам з украінцамі бараніў нашу краіну ад фашыстаў. Нават у самым страшным сне я не мог уявіць, што гэта ўсё можа зноў паўтарыцца», – напісаў музыка 4 сакавіка 2022 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках