Эксперт: У Варонежскай вобласці РФ знішчаны склад паўночнакарэйскіх ракетаў
9- 7.09.2024, 18:11
- 28,150
Гаворка пра ракеты KN-23.
У Варонежскай вобласці РФ знішчаны склад паўночнакарэйскіх ракетаў KN-23, паведаміў у Telegram ваенны эксперт Аляксандр Мусіенка.
«У Варонежскай вобласці гарыць і дэтануе склад боепрыпасаў. Паводле паведамлення маіх крыніцаў, гэта месца, адкуль ажыццяўляліся пускі балістычных ракетаў KN-23. Некалькі тыдняў таму непадалёк быў атакаваны яшчэ адзін вялікі склад», – адзначыў ён.
Мусіенка дадаў, што пакуль Расея шукае ракеты па свеце, Сілы абароны Украіны памяншаюць яе патэнцыял.
Пазней Мусіенка дадаў, што ў раёне сяла Салдацкае быў вельмі вялікі склад боепрыпасаў:
«Акрамя артылерыйскіх снарадаў, мінаў, патронаў, гранатаў там з вялікай верагоднасцю знаходзіліся паўночнакарэйскія ракеты. Менавіта тая балістыка, якой Расея абстрэльвае тэрыторыю Украіны… Праведзеная вельмі добрая праца».