У Падмаскоўі адбыўся вялікі пажар на чыгуначным дэпо
1- 7.09.2024, 11:55
- 3,532
Агонь быў відаць у суседніх населеных пунктах.
У расейскім Алабушаве, размешчаным за 50 км ад Масквы, успыхнуў маштабны пажар на чыгуначным дэпо. Відэа публікуюць прапагандысцкія рэсурсы РФ, піша liga.net.
Інцыдэнт здарыўся 6 верасня блізу 23-й паводле менскага часу. Дым і агонь былі відаць у суседніх населеных пунктах – іх жыхары скардзіліся на пах гару.
Мясцовыя жыхары паведамляюць, што ў дэпо нібыта праводзілі рэканструкцыю. Месца, дзе адбыўся пажар, – гэта будаўнічая пляцоўка паблізу «адстойніка» электрычак і ангараў з цягнікамі.
Пажар узнік праз падвойную халатнасць: працоўныя спальвалі смецце не ў спецыяльна адведзеным месцы, а побач былі пакінутыя такія будаўнічыя адкіды, як бітум і гудрон.