УСУ спынілі прасоўванне расейцаў на Купянскім кірунку
- 7.09.2024, 12:57
- 3,446
Гэта сур'ёзны поспех украінскіх войскаў.
Прасоўванне расейскіх войскаў на Купянскім кірунку фронту ва Украіне спыненае, заявіў камандзір батальёна ўдарных БПАК «Ахілес» 92-й асобнай штурмавой брыгады імя Кашавога атамана Івана Сірко Юрый Федарэнка ў эфіры «Эспрэса».
«У Купянску сітуацыя выглядае наступным чынам. Праціўнік сканцэнтраваў значную колькасць сілаў і сродкаў для здзяйснення ўдарных штурмавых дзеянняў. За папярэдні перыяд вораг меў нязначныя тактычныя поспехі на полі бою. Але на гэты момант, за кошт аб'яднанай працы брыгадаў, якія трымаюць адрэзак, спецыяльных групаў і іншых прадстаўнікоў Сілаў абароны, на маю думку, атрымалася напоўніцу спыніць прасоўванне ворага», – расказаў баец.
Паводле ягоных словаў, на гэты момант УСУ працуюць над знішчэннем ударна-штурмавага патэнцыялу войска РФ:
«Гэта важная задача, каб вораг не мог нарошчваць той поспех, які меў папярэдне. За апошні перыяд поспехаў ворага на полі бою таксама няма. Ідзе цяжкая, сістэмная, кругласутачная праца Сілаў абароны».