21 снежня 2024, Субота, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Медытацыя дзейнічае як абязбольнае

1
Навукоўцы: Медытацыя дзейнічае як абязбольнае

І гэты эфект не звязаны з самаўнушэннем.

Даследаванне мозгу пацвердзіла, што палягчэнне болю падчас медытацыі не звязанае з эфектам самаўнушэння. Вынікі апублікаваныя ў часопісе Biological Psychiatry.

Даказана, што калі чалавек верыць у эфектыўнасць працэдуры ці прэпарату, яны могуць прынесці кароткатэрміновае палягчэнне болю. Гэты эфект самаўнушэння вядомы як плацэба. Медытацыя ўсвядомленасці, якая выкарыстоўвалася для лекавання болю ў розных культурах цягам стагоддзяў, уважалася за прыклад плацэба. Новае даследаванне даказала, што медытацыя можа быць па-сапраўднаму эфектыўная.

У новым эксперыменце ўдзельнічалі 115 здаровых чалавек. Навукоўцы скарысталі балючы, але бясшкодны цеплавы стымул да задняй часткі нагі ўдзельнікаў. Таксама яны зарэгістравалі актыўнасць мозгу пацыентаў да і пасля аднаго з чатырох умяшанняў.

Першая група выконвала медытацыю ўсвядомленасці, другая – толькі глыбокае дыханне з медытацыі, трэцяя выкарыстоўвала вазелін (ім сказалі, што гэта абязбольны крэм), чацвёртая група параўнання слухала аўдыякніку.

Палягчэнне болю назіралася і ў групе медытацыі ўсвядомленасці, і ў групе крэму-плацэба ў параўнанні з групай параўнання. Аднак пры гэтым былі актываваныя розныя зоны мозгу. Пасля медытацыі ўсвядомленасці паменшылася злучэнне паміж часткамі мозгу, якія ўдзельнічаюць у самасвядомасці і эмацыйнай рэгуляцыі. Гэтыя часткі мозгу наўпрост звязаныя з узнікненнем болю. Крэм-плацэба і фіктыўная медытацыя ўсвядомленасці не стварылі значнага эфекту на гэтыя вобласці.

У доказнай медыцыне новыя метады лекавання звычайна ўважаюцца за эфектыўныя, калі яны пераўзыходзяць плацэба. Новая праца паказала, што свядомая медытацыя больш эфектыўная, чым плацэба, і не задзейнічае тыя ж нейрабіялагічныя працэсы, што і плацэба. Пасля дадатковых даследаванняў медытацыя ўсвядомленасці можа стаць новым спосабам барацьбы з хранічным болем.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках