7 верасня 2024, Субота, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска прадаюць пентхаус з тэрасай

8
У цэнтры Менска прадаюць пентхаус з тэрасай

За чатырохпакаёвую кватэру хочуць 917 тысячаў даляраў.

У Цэнтральным раёне Менска ў элітным ВК прадаюць пентхаус з гаўбцом-тэрасай і паркоўкай для электракара. Фота і апісанне двухузроўневай кватэры з'явіліся на партале «Бюро гарадской нерухомасці», заўважыла «Зеркало».

Чатырохпакаёвая кватэра знаходзіцца ў доме № 10 па вуліцы Масквіна, у элітным ЖК «Залаты Маёнтак». На першым узроўні добраўпарадкаваныя сумешчаная з кухняй гасцёўня, два жылыя пакоі, абодва – з санвузлом і джакузі (ёсць яшчэ адзін, асобны – для гасцей). Там жа знаходзяцца пральня і ацяпляльны пакой, два гаўбцы і лоджыя. На другім – калідор, яшчэ адна майстар-спальня (з трапічным душам у душавой) і выхадам на тэрасу амаль 100 «квадратаў».

– Асаблівае атмасфернае месца ў кватэры – гэта добраўпарадкаваная тэраса на даху, – гаворыцца ў аб'яве. – Абабітая сібірскай лістоўніцай, ёсць пергола, зашклёная частка, дзе можна праводзіць час у халодны перыяд, і вялікая адкрытая зона для адпачынку і рэлаксу летам з газавым барбекю, садовай мэбляй, азеляненнем і казачным відам на горад.

У кватэры – дарагі рамонт, хатні кінатэатр, прываконні, бар і стальніца з натуральнага мармуру. У пакоях стаяць кандыцыянеры, падлога з падагрэвам. У кватэры індывідуальнае ацяпленне, усталяваная сістэма «Разумны дом», індывідуальнае відэаназіранне за прылеглай тэрыторыяй і паркінгам.

Аб'ект прадаецца з усёй мэбляй і тэхнікай. Пазначана, што дом – блокавы, 2007 года пабудовы, з падземным паркінгам і зарадкай для электрамабіляў. Два паркамесцы ўваходзяць у кошт жылля.

За ўсё гэта ўладальнікі просяць 917 тысячаў даляраў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках