Як украінскія дроны-камікадзэ падрываюць расейскія БПЛА
- 7.09.2024, 13:55
- 4,150
Збітыя 48 варожых «птушачак».
Аператары ўкраінскіх дронаў-камікадзэ збілі амаль пяць дзясяткаў варожых беспілотнікаў у небе над Данецкай вобласцю.
Відэазапіс з фрагментамі паспяховых нападаў украінскіх воінаў апублікаваны ў Telegram-канале «Мисягiн».
«Украінскія дроны прадаўжаюць паспяхова перахапляць расейскія выведныя БПЛА ў Данецкай вобласці. Свежыя 48 “птушак”, якія страціла расейскае войска», – адзначае ў каментары аўтар публікацыі.