Вядомы сэрвіс перастае абслугоўваць беларусаў
5- 7.09.2024, 14:10
- 16,858
Праз санкцыі ЗША.
Амерыканскі сэрвіс для дызайнераў Recraft са штучным інтэлектам перастане працаваць для карыстальнікаў з Беларусі і Расеі. Доступ для кліентаў закрыюць 12 верасня, звярнуў увагу devby.io.
4 верасня тэлеграм-канал Recraft апублікаваў ліст, у якім гаворыцца пра абмежаванне доступу да старонак, якія «вызначаныя як карыстаныя ў Расеі і Беларусі». Кампанія дадала, што абавязаная выконваць патрабаванні рэгулятараў ЗША.
Recraft дазваляе генераваць вектарныя выявы, абразкі і 3D-ілюстрацыі з дапамогай нейрасеткі Stable Diffusion.
Паслугі беларусам перастануць прапаноўваць 12 верасня. Актыўныя падпіскі сэрвіс скасуе аўтаматычна і верне грошы за аплачаныя і нявыкарыстаныя дні.
Recraft заснавала экс-кіраўніца аддзела распрацоўкі сістэмаў машыннага навучання «Яндэкса» – расейка Ганна Вераніка Дарагуш. Яна патлумачыла, што абмежаванні ўводзяцца праз санкцыі ЗША.