21 снежня 2024, Субота, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія прапагандысты абвінавачваюць адзін аднаго ў дэзынфармацыі

3
Расейскія прапагандысты абвінавачваюць адзін аднаго ў дэзынфармацыі

Фэйк быў хутка выкрыты.

Шэраг Z-ваенкараў апублікавалі кадры трэніроўкі салдатаў УС РФ на палігоне, сцвярджаючы, што гэта штурм украінскага Вуглядара. Фэйк быў хутка выкрыты.

Відэа распаўсюдзіў першым замкампалка УС РФ Юры Гагарын. Яно хутка разляцелася па Z-каналах. Запосціў яго і былы «намеснік міністра інфармацыі» так званай «ДНР» Данііл Бяссонаў (сапраўднае імя Руслан Баклан). Яно да гэтага часу вісіць на ягоным канале ў Telegram, паведамляе «Дыялог».

«Так выглядае адзін са штурмаў УС РФ пад Вуглядарам. Хутка і дзёрзка. Вядома, пасля папярэдняй артпадрыхтоўкі», – напісаў прапагандыст.

Вельмі хутка атрымалася высветліць, што «дзёрзкі штурм» – гэта кадры манеўраў расейскіх салдатаў на палігоне. З фэйку смяюцца нават Z-каналы.

«Навошта… паказваюць відэа трэніроўкі байцоў і выдаюць гэта за кадры рэальнага штурму, аднаму богу вядома… Памыліўся напэўна, хлусіць жа нельга», – напісаў вайсковец РФ пад нікам «Бліндаж дзядзькі Жоры».

Яшчэ больш рэзка выказаўся Z-канал «РосгVардеец».

«Неяк мімаходам зірнуў на гэтае відэа ўчора. Яшчэ падумаў, нейкая (фігня – рэд.) адбываецца. Не стаў удавацца ў падрабязнасці. А тут вунь яно што. Высвятляецца, поўны цёзка знакамітага касманаўта каментуе відэа трэніроўкі байцоў, і ўсё гэта падпісана пад рэальны штурм. Гэта, вядома, фіяска, але абываталю зойдзе. А вось іншым на пацеху, у тым ліку і ворагу. Так і падмывае сказаць: Юра, мы ўсё…» – напісаў прапагандыст.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках