21 снежня 2024, Субота, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі запусцілі свой аналаг нацысцкай праграмы «Лебензборн»

8
У Расеі запусцілі свой аналаг нацысцкай праграмы «Лебензборн»

У Пермі пачалі плаціць за нараджэнне дзіцяці ад удзельнікаў вайны ва Украіне.

У Пермскім краі Расеі ўвялі выплаты за нараджэнне дзіцяці ад удзельніка вайны ва Украіне. Памер заахвочвання складае блізу 128 тысячаў расейскіх рублёў.

Грошы змогуць атрымаць сем'і вайскоўцаў, у якіх з'явіліся дзеці ў перыяд з 1 студзеня да 31 снежня 2024 года ўключна. Пры гэтым шлюб павінен быць афіцыйна зарэгістраваны. Выплата належыць на кожнае дзіця.

Атрымаць выплату жонка вайскоўца зможа падчас ягонага ўдзелу ў баявых дзеяннях або цягам года пасля таго, як ён вернецца з фронту. Таксама грошы за роды належаць тым, хто страціў мужа. Прапановай можна скарыстацца цягам 300 дзён пасля яго знікнення ці смерці. Для гэтага неабходна падрыхтаваць пакет дакументаў.

Адзначым, што гэтая навіна вельмі падобная на нацысцкую праграму «Лебензборн». У рамках гэтага праекту нацысты заахвочвалі цяжарнасць ад чальцоў СС, якія заклікаліся выконваць сваю «місію асемяняльнікаў».

Адной з мэтаў «Лебензборн» было вывядзенне чыстай «нардычнай» расы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках