Амерыканскія эксперты назвалі найбольш надзейныя маркі аўто
4- 7.09.2024, 15:35
- 6,826
Яны рэдка маюць патрэбу ў рамонце.
Надзейны і эканамічны аўтамабіль – гэта мара любога кіроўцы, бо ён не толькі дазваляе знізіць актуальныя эксплуатацыйныя выдаткі, але і не патрабуе значных сродкаў на рамонт. Пры гэтым усё больш інавацыйныя матэрыялы і складаныя тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца ў аўтавытворчасці, робяць сэрвіс аўто даражэйшым.
Вядома, ёсць і іншыя прычыны. Аднак, як бы там ні было, эксперты раяць, выбіраючы машыну, зважаць таксама і на частату і кошт абслугоўвання, у якім яна мае патрэбу. Выданне Go Banking Rates, абапіраючыся на звесткі Consumer Reports, сабрала пяць брэндаў (чатыры амерыканскіх і адзін японскі), якія вас не падвядуць.
Tesla
Адзіны электрамабіль, які трапіў у спіс, – гэта Telsa. Амерыканцы ацанілі рамонты гэтай маркі як найбольш танныя. Паколькі аўто не мае алівы і некаторых іншых асаблівасцяў, уласцівых рухавікам унутранага згарання, ягоныя эксплуатацыйныя выдаткі маюць крыху іншую структуру. І ў цэлым ніжэйшы кошт.
Buick
Амерыканская марка прапануе сваім спажыўцам шыкоўны спартовы дызайн і машыны, абсталяваныя найноўшымі тэхналагічнымі функцыямі. У дадатак амерыканцы ацанілі Buick, як адзін з самых эканамічных у эксплуатацыі варыянтаў.
Toyota
Выраз «японская якасць» менавіта пра Toyota. Гэтыя аўтамабілі даўно вядомыя сваёй надзейнасцю і доўга служаць уладальнікам. У дадатак да нізкага першапачатковага кошту яны таксама маюць вялікі выбар даступных запчастак і аўтарызаваныя сэрвісы па ўсім свеце, што палягчае і патанняе рамонт.
Lincoln
Гэта надзейны люксавы брэнд, даўно вядомы сваім вытанчаным стылем, камфортам і перадавымі тэхнічнымі функцыямі. Пры гэтым вытворца прыкладае ўсе намаганні, каб зняць са сваіх пакупнікоў як мага больш клопатаў у доглядзе аўто.
Ford
Апроч даступнасці, выдатнай каштоўнасці і надзейнасці, Ford цягам дзесяцігоддзяў з'яўляецца культавым знакам амерыканскай якасці. Інжынеры брэну ўвесь час укараняюць інавацыі, каб не страчваць лідарскія пазіцыі. І гэта адбіваецца на тым, як часта трэба рамантаваць такі аўтамабіль.