Праверка транспартных сродкаў на літоўскай мяжы стане хутчэйшай
7- 7.09.2024, 18:17
- 5,926
Будзе займаць 10-15 хвілін.
Праверка транспартных сродкаў на беларуска-літоўскай мытні «Мядзінінкай» стане больш хуткай. Яна зараз будзе займаць 10-15 хвілінаў, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на Obzor.lt.
Літоўскія мытнікі набылі новыя рэнтгенаўскія сістэмы.
Хутчэй правяраць зараз будуць не толькі легкавушкі, але і фуры. Гэта павінна дапамагчы скараціць чэргі на мяжы Беларусі і Літвы.