7 верасня 2024, Субота, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Недабудаваны гатэль савецкіх часоў у Смаргоні наважылі зруйнаваць

3
Недабудаваны гатэль савецкіх часоў у Смаргоні наважылі зруйнаваць
Фота: Яндэкс.карты

Пасля няўдалых спроб продажу.

Недабудаваны сяміпавярховы будынак на праспекце Індустрыяльным, 12 у Смаргоні збіраюцца зруйнаваць. Пастанову аб зруйнаванні прыняў мясцовы гарвыканкам у сярэдзіне жніўня. Дагэтуль недабудаваны гатэль савецкіх часоў чатыры гады спрабавалі прадаць, піша Hrodna Life.

Згодна з тэхнічнымі характарыстыкамі на 2019 год, гатэль гатовы на 38%. Ён не быў закансерваваны. Плошча будынка – 7834.3 кв.м. Вонкавая плошча - 2337 кв.м.

Руйнаваць будынак будуць са снежня 2024 года да лютага 2025 года. Тып зруйнавання - камбінаваны. Яго выкарыстоўваюць для будынкаў, дзе адны элементы разбіраюцца ручным спосабам, іншыя механізаваным, трэція выбухным. Адпрацаваныя элементы перапрацуюць у другасны друз і металалом.

Перад зруйнаваннем у верасні правядуць тэхнічнае абследаванне будынка, каб ацаніць стан, ступень фізічнага зносу канструкцый, небяспеку абвальвання элементаў.

Што там магло б быць?

Зямельны ўчастак прапаноўвалі выкарыстоўваць для будаўніцтва і абслугоўвання вытворчага ці адміністрацыйна-дзелавога будынка. Апошні аўкцыён, які прайшоў у ліпені 2024 года, не адбыўся.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках