21 снежня 2024, Субота, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Курская аперацыя паказала бездапаможнасць Масквы

3
Bloomberg: Курская аперацыя паказала бездапаможнасць Масквы

«Чырвоныя лініі» Пуціна - пустыя пагрозы.

Наступ Украіны на Курскую вобласць РФ зрабіла ўражанне на хаўруснікаў Кіева, разбурыўшы ўяўленні аб тым, што вайна зайшла ў тупік, і паказаўшы пустэчу слоў Уладзіміра Пуціна аб абароне сваёй тэрыторыі любой цаной, піша Bloomberg.

Украіна трымала сваіх хаўруснікаў у няведанні што да сваіх планаў на Курскую вобласць. Вокамгненная кампанія выявіла слабасць расейскай абароны, зняпраўдзіўшы меркаванне аб тым, што двухгадовае ўварванне Пуціна ператварылася ў знясільваючую вайну на знясіленне.

Адсутнасць сур'ёзных захадаў у адказ з боку Расеі таксама падмацавала аргументы Кіева аб тым, што часта згаданыя Пуціным «чырвоныя лініі» - гэта пустыя пагрозы, накіраваныя на запалохванне ЗША і Еўропы. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі спасылаецца на прыглушаную рэакцыю Крамля, пераконваючы хаўруснікаў дазволіць Украіне выкарыстоўваць дальнабойную зброю па цэлях на тэрыторыі Расеі. Некаторыя дыпламаты згаджаюцца з тым, што асцярогі наконт мераў Пуціна ў адказ выглядаюць перабольшанымі.

Масква дагэтуль не перакінула вялікую колькасць войскаў з усходу Украіны, каб змагацца ў Курску, замест гэтага працягваючы смяротны наступ у Данецкай вобласці. Прадстаўнікі хаўруснікаў гавораць, што Расеі давядзецца накіраваць у Курск значна больш войскаў, каб адкінуць сілы Украіны.

У той жа час, са слоў Зяленскага, уварванне ў Курск накіраванае на стварэнне буфернай зоны, якая дапаможа абараніць іншыя ўкраінскія гарады ад расейскіх нападаў. Гэтае ўварванне паказала хаўруснікам, што ўкраінскія войскі могуць праводзіць скаардынаваныя наступальныя аперацыі з выкарыстаннем шэрагу заходняга узбраення.

Са слоў Сэта Г. Джонса, дырэктара Праграмы міжнароднай бяспекі Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў у Вашынгтоне, пакуль мала сведчанняў таго, што ўкраінскія войскі будуюць глыбокія ўмацаванні для абароны захопленых земляў. Ён адзначыў, што гэта можа быць часткай разліку Кіева на тое, каб мець магчымасць хутка адступіць, але пры гэтым пакінуць магчымасць працягваць рух наперад і захапіць новыя тэрыторыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках