Гомель завалакло дымам
13- 8.09.2024, 12:18
- 26,998
У паветры адчуваецца пах гарэння.
Апошнія некалькі дзён жыхары Гомеля фіксуюць з'яўленне смугі і пах гарэння ў паветры, піша «Флагшток».
Сэрвіс AIRMQ пацвярджае пагаршэнне якасці паветра над Гомелем. У горадзе самыя найгоршыя паказчыкі па параметры змяшчэння цвёрдых часціц у паветры ў Беларусі.
Сэрвіс надвор'я worldview.earthdata ад NASA паказаў, што на Гомель зносіць дым ад трансгранічных пажараў паміж Браншчынай і Чарнігаўшчынай.
На гэтых тэрыторыях адбываецца абмен ударамі, тушэнне пажараў праз замінаваную тэрыторыю, якая прастрэльваецца, абмежаванае.
Буйныя пажары ў прыгранічнай тэрыторыі Украіны і Беларусі пагражаюць пераносам радыеактыўных часціц на прыгранічныя населеныя пункты Палесся. На касмічным фота і са звестак на момант публікацыі ўсходні вецер зносіць дым уздоўж мяжы.