8 верасня 2024, Нядзеля, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ з HIMARS знішчылі расейскі ЗРК С-400 «Трыумф»

4
УСУ з HIMARS знішчылі расейскі ЗРК С-400 «Трыумф»

Агонь на расейскую тэхніку навёў дрон-выведнік.

З'явілася новае відэа знішчэння зенітна-ракетнага комплексу УС РФ С-400 «Трыумф». Гэта цяжкі ўдар для сістэмы супрацьпаветранай абароны Расеі.

Відэа апублікаваў Telegram-канал «Украіна 365».

Вядома, што аперацыя па ліквідацыі «Трыумфу» была праведзеная ўкраінскімі ваярамі яшчэ ў лютым 2024 года. Лакацыя невядомая. Удар наносілі ракетамі GMLRS пры дапамозе пускавой устаноўкі HIMARS. Агонь карэктаваў дрон-выведнік FlyEye, ён і зафіксаваў аперацыю на відэа.

У выніку нападу была цалкам знішчаная самая каштоўная частка комплексу - радыёлакацыйная сістэма 96Л6А. Таксама, папярэдне, была пашкоджаная пускавая ўстаноўка з боекамплектам.

Крыніцы сцвярджаюць, што частка экіпажа ліквідаваная, частка атрымала раненні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках