Пяскоў публічна зняпраўдзіў словы кадыраўца Алаўдзінава
- 8.09.2024, 12:11
- 13,868
Прэс-сакратар Крамля адказаў на пытанне журналістаў.
Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў словы намесніка начальніка Галоўнай вайскова-палітычнай управы УС РФ і камандзіра спецназа «Ахмат» Апці Алаўдзінава аб нібы перамозе РФ у вайне.
На ягоную думку, вайну яшчэ рана лічыць скончанай.
«Яшчэ шмат чаго трэба зрабіць», – сказаў Пяскоў. Так прадстаўнік Крамля адказаў на пытанне, ці згодны ён з Алаўдзінавым.
Раней Алаўдзінаў вызначыўся чарговай рэзананснай заявай. З яго слоў, РФ нібыта ўжо перамагла ў вайне.