21 снежня 2024, Субота, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канцэнтрацыя часціц у паветры Менска дасягнула небяспечных значэнняў

42
Канцэнтрацыя часціц у паветры Менска дасягнула небяспечных значэнняў

У горадзе стаіць дым.

«Праз што столькі дыму на вуліцы?» «Можа, нехта ў курсе што гарыць?», — пішуць жыхары менскага мікрараёна Сухарава ў адным з раённых чатаў. Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма, паводле звестак назіранняў, якасць паветра ў некаторых раёнах сапраўды пагоршылася. «Зеркало» расказвае, што вядома да гэтага моманту.

Інтэрнэт-карыстальнікі з Сухарава актыўна абмяркоўваюць праблему з якасцю паветра. Некаторыя мяркуюць, што прычынай можа быць пажар. Адной з удзельніц чата ў МНС паведамілі, што ў раёне гарыць дом і працуюць ратавальнікі.

Праўда, задымленне заўважылі і ў іншай частцы горада.

«У раёне Навінак таксама моцны смог», – напісаў адзін з карыстальнікаў.

«Учора раніцай было тое ж самае, пах смаленага і смог», — напісала яшчэ адна ўдзельніца чата.

На сайце Менскай гарадской управы МНС пакуль няма інфармацыі аб узгаранні ў гэтым раёне. Белгідрамет рэгулярна публікуе інфармацыю аб стане атмасфернага паветра ў розных месцах Беларусі. Самыя актуальныя звесткі да гэтага моманту - на 6 верасня, на той момант праблем з паветрам у Менску не было.

Інфармацыю аб якасці паветра ў рэальным часе публікуе сайт World’s Air Pollution. Ён атрымлівае інфармацыю з датчыкаў у розных гарадах свету і адразу падлічвае індэкс забруджвання.

Паводле звестак гэтага рэсурсу, у Менску сапраўды ёсць праблема з паветрам. Датчык на вуліцы Бельскага паказаў узровень забруджвання 143, што паводле шкалы гэтага сайта характарызуецца як «нездаровы».

Паводле інфармацыі World’s Air Pollution, якасць паветра ў гэтым раёне значна пачала пагаршацца раніцай 8 верасня.

Датчыкі, усталяваныя на вуліцах Кальцова і Каліноўскага паказалі індэксы 116 і 129. Паводле шкалы стваральнікаў сайта, гэты ўзровень характарызуецца як «нездаровы для адчувальных груп». Згодна з гісторыяй рэсурсу, праблемы з паветрам у гэтым раёне пачаліся раніцай 7 верасня і працягваюцца 8 верасня.

Маніторынг якасці паветра ў рэальным часе публікуе і праект AirMQ. У апісанні сказана, што яго стварыла група тэхнічных энтузіястаў і эколагаў.

Паводле звестак анлайн-мапы, у некалькіх раёнах Менска канцэнтрацыі часціц PM2.5 у паветры дасягнулі шкодных значэнняў. Найгоршая сітуацыя ў Сухараве і Ратамцы. Таксама праблемы з паветрам ёсць у Ждановічах, Брылевічах і Мядзвежыне.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках