22 снежня 2024, Нядзеля, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі «шахед» заляцеў у Румынію: у неба паднімалі авіяцыю

2
Расейскі «шахед» заляцеў у Румынію: у неба паднімалі авіяцыю

Ідуць пошукі дрона.

8 верасня, падчас расейскага абстрэлу Украіны з выкарыстаннем ударных БПЛА тыпу «шахед», адзін з дронаў патрапіў у паветраную прастору Румыніі. Інфармацыю аб гэтым пацвердзіла Міністэрства нацыянальнай абароны Румыніі.

Нацыянальны вайсковы камандны цэнтр паведаміў Генеральнай інспекцыі ў надзвычайных сітуацыях аб укараненні мерапрыемстваў для інфармавання насельніцтва ў паветах Тульча і Канстанца. Абвесткі праз сістэму RO-Alert былі адпраўленыя а 2:20 і 2:38.

«З 2:25 ночы два самалёты F-16 ВПС Румыніі падняліся ў паветра з 86-й авіябазы Борча для маніторынгу паветранай абстаноўкі», - гаворыцца ў паведамленні.

Радыёлакацыйная сістэма выявіла і адсачыла маршрут беспілотніка, які ўвайшоў у нацыянальную паветраную прастору і пакінуў тэрыторыю ў кірунку Украіны. Два самалёты F-16 адсочвалі беспілотнік і вярнуліся на базу блізу 4.08 раніцы. Звесткі на той час указвалі на магчымасць падзення беспілотніка ў бязлюднай мясцовасці паблізу населенага пункта Перыправа.

«З сённяшняй раніцы сілы Міністэрства нацыянальнай абароны праводзяць паветраныя і наземныя пошукі ў гэтым раёне», - дадалі ў Мінабароны Румыніі.

Міністэрства нацыянальнай абароны рашуча асудзіла расейскія атакі на ўкраінскія цывільныя аб'екты і інфраструктуру, назваўшы іх неапраўданымі і парушаючымі міжнароднае права.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках