У Барысаве будуць наварваць «мангалы» на беларускія танкі
9- 8.09.2024, 14:00
- 4,544
Расейцам такая абарона ад дронаў не моцна дапамагла.
У Беларусі ўжо пастанавілі абсталяваць абаронай ад дронаў танкі, якія ёсць на ўзбраенні, паведаміў «ВоенТВ» начальнік бранятанкавай управы Мінабароны Беларусі палкоўнік Віталь Кільчэўскі.
140-рамонтаму заводу ў Барысаве ўжо перададзены першы батальён танкаў для мадэрнізацыі, яна павінна скончыцца найбліжэйшым часам.
Гаворка ідзе пра так званыя «мангалы». Раней з’явіліся фота беларускай тэхнікі з гэтай абаронай. Аднак, мяркуючы па відэа з Украіны, расейцам «мангалы» не надта дапамагаюць.