У Менску два чалавекі скокнулі ў Свіслач
7- 8.09.2024, 15:11
- 19,242
Адзін з іх загінуў.
У Менску два чалавекі скокнулі ў Свіслач. Паведамленне аб гэтым паступіла ў МНС сёння ўначы ў МНС.
Да месца здарэння прыбылі супрацоўнікі «ЗУБР». За 4 метры ад берага яны знайшлі і дасталі загінулага 2006 года нараджэння.
Устанаўліваюцца прычыны і абставіны трагедыі, паведамляе арганізацыя выратавання на водах.
Паводле інфармацыі МНС, трагедыя адбылася на прасекце Пераможцаў.