Рэспубліканцы: Байдэн правёў у адпачынку 40% часу свайго прэзідэнцтва
40- 8.09.2024, 17:03
- 6,096
532 дні з 1326.
Cа звестак з адкрытых крыніц, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн правёў у адпачынку 40% часу, знаходзячыся на пасадзе прэзідэнта.
Пра гэта піша газета New York Post са спасылкай на афіцыйныя падлікі Рэспубліканскай партыі.
Паводле звестак рэспубліканцаў, прэзідэнт з моманту ўступлення на пасаду 532 дні прабыў у адпачынку - гэта 40,3 адсотка з 1326 дзён, якія ён правёў на сваёй пасадзе.
Як адзначаюць рэспубліканцы, сярэднестатыстычны амерыканец атрымлівае 11 дзён адпачынку на год. І яму спатрэбілася б амаль 48 гадоў, каб назапасіць такую колькасць выходных дзён.