УСУ бомбамі ўзарвалі апошні мост праз Сейм у Курскай вобласці
6- 8.09.2024, 18:59
- 12,932
Пралёт упаў у ваду.
Украінскае войска ўзарвала апошні мост праз раку Сейм у Курскай вобласці. Удар нанесены па мосце ў сяле Карыж.
Кадры падрыву зняў беспілотнік, які завіс над мостам і ажыццяўляў візуальны кантроль дакладнасці трапляння.
Відэа публікуе Telegram-канал "Украіна 365".
Высокадакладныя бомбы як мінімум двойчы патрапілі ў мост, адзін з пралётаў якога абваліўся яшчэ раней.
Пасля новых траплянняў мост не прыдатны для выкарыстання аўтамабільнай і бранятэхнікі.
Відавочна, УСУ выкарыстоўвалі амерыканскую рэактыўную ўстаноўку HIMARS або М270 для падрыву моста.
Населены пункт Сяло Карыж знаходзіцца на беразе ракі Сейм, за 7 км ад расейска-ўкраінскай мяжы, за 127 км на паўднёвы захад ад Курска, за 12 км на паўночны захад ад раённага цэнтра — пасёлка гарадскога тыпу Глушкава.
Цяпер злучэнні расейскага войска, якія знаходзяцца на поўдзень ад ракі, не змогуць правесці хуткую эвакуацыю з тэхнікай.