Вальфовіч здзекуецца з Лукашэнкі?
12- 8.09.2024, 21:52
- 22,332
У эфіры тэлевізіі прагучалі лічбы, у дзесяць разоў адрозныя ад заяў дыктатара.
Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч у эфіры праграмы «Наш час» заявіў, што Украіна побач з нашай мяжой трымае групоўку на 14 тысяч вайскоўцаў.
«Побач з нашымі межамі знаходзіцца групоўка УСУ, іншых ваенізаваных структур Украіны - амаль 14 тысяч вайскоўцаў, наша групоўка ля дзяржаўнай мяжы - гэта проста смешна казаць, што яна пагражае бяспецы Украіны», - сказаў Вальфовіч.
Паводле ягоных слоў, беларуская групоўка сіл ля ўкраінскіх межаў у разы меншая — 4,5 тысячы вайскоўцаў.
Нагадаем, у сярэдзіне жніўня Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу «Расія» заявіў, што паблізу межаў з нашай краінай паўднёвая суседка трымае больш за 120 тысяч вайскоўцаў. Таксама ён сказаў, што Беларусь перакінула да мяжы амаль трэціну свайго войска (колькасць беларускага войска складае амаль 65 тысяч чалавек, гэта значыць гаворка аб кантынгенце прыкладна на 20 тысяч. — Заўв. рэд.).
У тым жа інтэрв'ю Лукашэнка зазначыў, што беларускіх вайскоўцаў «перакінулі на поўдзень, на палігон рыхтаваць нашы часткі».