21 снежня 2024, Субота, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыю захліснула хваля банкруцтваў

4
Турцыю захліснула хваля банкруцтваў

Зачыніліся тысячы будаўнічых і тэкстыльных кампаній.

У Турцыі збанкрутавала 15000 кампаній у студзені – жніўні 2024 года, што на 28% больш, чым за аналагічны перыяд летась. Пра гэта піша агенцтва Reuters са спасылкай на звесткі Звязу гандлёвых палатаў і таварных біржаў Турцыі.

Таксама, паводле звестак маніторынгавага агенцтва konkordatotakip.com, за першыя восем месяцаў года 982 кампаніі атрымалі першапачатковую судовую абарону ад пазык, што амаль удвая перавышае паказнік мінулага года.

Найбольшую колькасць заяваў аб прыпыненні выплатаў у завінавачанасцях банкам і пастаўшчыкам для прадаўжэння дзейнасці, а таксама аб правядзенні працэдураў банкруцтва падалі будаўнічыя і тэкстыльныя кампаніі.

Праблемы ў турэцкіх кампаній узнікаюць праз высокую ўліковую стаўку Цэнтрабанка і высокую інфляцыю.

За апошні год ЦБ Турцыі падняў уліковую стаўку на 41, 5 а.п. да 50%, што зрабіла занадта дарагімі крэдыты для бізнэсу. Гэтыя захады былі накіраваныя на запаволенне інфляцыі, якая ў пачатку года складала 75 адсоткаў і паводле вынікаў жніўня апусцілася да 52 адсоткаў.

Высокая інфляцыя разагнала кошты электраэнэргіі і газу, што павялічыла выдаткі бізнэсу. Да выдаткаў дадалося павышэнне мінімальнага заробку.

Таксама турэцкія кампаніі сутыкаюцца са скарачэннем экспартных заказаў, асабліва гэта характэрна для вытворцаў адзення, якія ўжо саступілі ў канкурэнцыі кампаніям з В'етнама і Бангладэш. Турцыя ўваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых сусветных вытворцаў адзення і з'яўляецца важным пастаўшчыком для асноўных еўрапейскіх брэндаў.

Масавыя банкруцтвы выклікаюць ланцуговую рэакцыю, запавольваючы або спыняючы выплаты ва ўсёй эканоміцы і падвышаючы ўзровень беспрацоўя, паказваюць у агенцтве.

Турцию захлестнула волна банкротств: закрылись тысячи строительных и текстильных компаний

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках